У гучнай аперацыі на тэрыторыі Расіі, магчыма, удзельнічаў беларускі добраахвотнік «Янкі»
Выглядае, што разам з Рускім добраахвотніцкім корпусам у Белгародскую вобласць заходзіў і вядомы беларускі ваяр.
24.05.2023 / 22:22
Беларускі добраахвотнік «Янкі». Фота: сацсеткі
Днямі некалькі атрадаў расійскіх добраахвотнікаў перайшлі мяжу Украіны з Расіяй і на нейкі час захапілі пагранічны пункт і прыселкі горада Грайварана ў Белгародскай вобласці.
Аперацыя паказала няздольнасць Расіі ахоўваць уласныя межы. З боку байцоў Рускага добраахвотніцкага корпуса сітуацыя абыгрывалася як вяртанне на радзіму з мэтай вызвалення Расіі ад пуцінскай тыраніі. Падобна да таго, што ў набегу на тэрыторыю Расіі ўдзельнічаў знакаміты беларускі добраахвотнік Ігар Янкоў, вядомы пад пазыўным «Янкі».
Сам баец адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» свой удзел у аперацыі, але адпаведную выснову можна зрабіць, калі паглядзець кантэнт, які ён публікуе ў сацсетках.
Скрын відэа, якое «Янкі» выклаў у сторыз інстаграма
У сваім акаўнце ў інстаграме «Янкі» размясціў ролік пабраціма, які змантаваў відэа з кадраў, знятых на тэрыторыі Расіі.
На відэа адзначаны «Янкі», а таксама яго можна ўбачыць на адным з кадраў насупраць тэхнікі, якая фігуравала ў паведамленнях СМІ аб падзеях у Белгародскай вобласці.
Чытайце таксама:
Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў Белгародскай вобласці адмянілі
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці