«Такога ў беларускай інфапрасторы яшчэ не было». У Сяргея Чалага будзе новы праект 

Пакуль трымаецца інтрыга.

25.05.2023 / 16:00

Скрын праграмы «Навіны з Чалым»

Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслаў Івашкевіч у інтэрв'ю БАЖ расказваў пра навіны з Сяргеем Чалым, якія цяпер выходзяць на ютуб.

«Першапачаткова праграма задумвалася як агляд тыднёвых навінаў, але ў працэсе Сяргей Чалы перафарматаваў праект і паказаў сябе на вышыні ў розных жанрах. У прыватнасці, розгалас атрымала яго расследаванне пра «Ганну Сялук». Лічу, што гэта выразна бачная ніша, якая не была раней занятая. Праект атрымаўся паспяховым.

Аднак магу праанансаваць, што гэты фармат нядоўга застанецца на канале БРЦ. Сяргей Чалы мае задумку, якая будзе прэзентаваная ўлетку».

Ці будзе гэта праект у рамках расследавальніцкага цэнтра, Івашкевіч не агучыў.

«Пакуль нічога сказаць не магу. Дадам толькі, што гэта будзе тое, чаго ў беларускай інфапрасторы яшчэ не было. Мяркую, усе будзем прыемна здзіўленыя», — праанансаваў ён.

Чытайце таксама:

Доктар Марыярці беларускай эстрады. Вы не паверыце, хто піша патрыятычныя песні для дзяржТБ і карпаратываў сілавікоў

Чалы прапанаваў улічваць сацыяльную карыснасць чыноўнікаў

Nashaniva.com