Расійскі блогер папрасіў па прыколе падагрэць яму халаднік у Мінску

Блогер Дзмітрый Шылаў прыехаў у Мінск і вырашыў расказаць пра свае прыгоды ў тыктоку. Жарты ацанілі не ўсе.

25.05.2023 / 22:41

Скрыны відэа з тыктока блогера

Мужчына зайшоў у кафэ «Васількі» і вырашыў замовіць халаднік з буракоў.

«Скажыце, а ў вас магніцікі ёсць на халаднік?» — пажартаваў блогер у размове з афіцыянткай.

А пасля папрасіў па прыколе падагрэць яму халаднік. Сказаў, што з халадніку зрабіў боршч.

@raddytv Хололник подогрел #дмитрийшилов #шилов #минск ♬ оригинальный звук - Дмитрий Шилов

Пакатаўся Дзмітрый і на мінскім метро. Пажартаваў з назвы метро «Кастрычніцкая» і назвы месяца «кастрычнік».

«У мяне кот кастрычнік», — сказаў ён.

@raddytv Минское метро #дмитрийшилов #шилов ♬ оригинальный звук - Дмитрий Шилов

У іншых відэа Дзмітрый, праўда, хваліць Мінск і называе найлепшай сталіцай.

У яго тыктоку амаль 285 тысяч падпісантаў.

Але не ўсе беларусы палічылі яго жарты смешнымі.

«Чамадан, вакзал, Масква», — абурыўся хтосьці з каментатараў.

«З павагай трэба ставіцца, калі ў госці прыехалі!» — раілі блогеру.

«Акрошку таксама кіпяціш?» — гневаліся ў адказ.

Nashaniva.com