Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца
Канфлікт ва Украіне можа працягнуцца дзесяцігоддзі, пры цяперашняй уладзе і пасля заключэння перамір'я ўсё паўторыцца, пра гэта заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
26.05.2023 / 08:23
Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP
«Гэты канфлікт вельмі надоўга. Гэта ўсё на дзесяцігоддзі, мусіць. Гэта новая рэальнасць, новыя ўмовы жыцця», — сказаў ён журналістам падчас візіту ў В'етнам.
Ён мяркуе, што канфлікт можа паўтарацца з некаторай перыядычнасцю ў некалькі гадоў — калі ўкраінскія ўлады не зменяцца.
«Пакуль там такая ўлада, будзе, скажам, тры гады перамір'я, два гады канфлікту, і зноў усё паўторыцца. Трэба знішчыць саму прыроду нацысцкай улады ў Кіеве», — сказаў намеснік старшыні Рады бяспекі.
Чытайце таксама:
Мядзведзеў расказаў дзецям, што ў Расіі «не здрыганецца рука» ўжыць ядзерную зброю
Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева