Холана прызналі найлепшым гульцом АПЛ у гэтым сезоне. Яго вынікі неверагодныя
22-гадовы нарвежац перайшоў у «Манчэстэр Сіці» з дортмундскай «Барусіі» толькі ў чэрвені мінулага года і накалаціў у першы сезон неверагодную колькасць мячоў.
27.05.2023 / 14:50
Эрлінг Холан. Фота: AP
Холан дапамог выйграць пяты тытул за апошнія шэсць гадоў, забіўшы 36 мячоў і пабіўшы рэкорд Эндзі Коўла і Алана Шырэра па галах за адзін сезон АПЛ (34).
Толькі Дзіксі Дзін, які выступаў за «Эвертан» у сезоне 1927/28, забіў больш галоў ва ўсіх спаборніцтвах (63) у Англіі, чым Холан (52).
«МанСіці» засталося ў гэтым сезоне правесці тры гульні. Заўтра апошні матч чэмпіянату з «Брэнтфардам», 3 чэрвеня фінал Кубка Англіі з «Манчэстэр Юнайтэд» і 10 чэрвеня фінал Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам».
Чытайце таксама:
Нарвежскі футбольны вундэркінд едзе разрываць Англію. Хто такі Эрлінг Холан?
Складаны выбар. «Рэал» выбірае паміж Мбапэ і Холанам
«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ