У Фінляндыі на памежніцу напаў мядзведзь. Ёй, каб уратавацца, прыйшлося прыкінуцца мёртвай

Здарэнне адбылося ў мінулую пятніцу. Эрыка Янкя — сябра нацыянальнай зборнай па біятлоне. Але яна таксама служыць і памежніцай.

30.05.2023 / 09:11

Эрыка Янкя. Фота з яе фэйсбука

Эрыка здзяйсняла прабежу ў слухаўках, калі пабачыла за 10 метраў ад сябе вялікага мядзведзя. Жывёла стала набліжацца да яе, і дзяўчына ўпала тварам у зямлю ды прыкінулася мёртвай.

«Я адчувала, як мядзведзь абнюхвае мае шчыкалаткі і ступні. Я нават паспела падумаць: няўжо гэта канец?» — расказала Эрыка журналістам.

Але затым мядзведзь адышоў ад спартсменкі і пайшоў у лес.

Эрыка Янкя служыць у памежнай ахове

«Учорашняя сустрэча на прыродзе, безумоўна, пакіне адбітак надоўга, а адчуваць страх перад моцнай ці, я мяркую, немінучай смерцю — гэта тое, да чаго вы не можаце падрыхтавацца. Аднак фізічна, на шчасце, усё ў парадку, і я не атрымала ніякіх траўмаў у выніку гэтай сітуацыі. У мяне проста не хапае слоў, але я ўдзячная за тыя ўрокі, якія я засвоіла пра тое, як выходзіць на прыроду і знаёміцца з жывёламі», — напісала Эрыка Янкя ў інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Erika Jänkä (@erikajanka)

Чытайце таксама:

У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў

Літоўска-беларускую мяжу цяпер патрулюе мядзведзь

Nashaniva.com