Латушка ў Кіеве сустрэўся з Падаляком
Сёння прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка, знаходзячыся з візітам у Кіеве, сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком. Пра гэта палітык паведаміў у твітары.
31.05.2023 / 18:48
Павел Латушка цяпер знаходзіцца з візітам у Кіеве і праводзіць сустрэчы з украінскімі палітыкамі. У прыватнасці, ён перадаў Генпракуратуры Украіны матэрыялы аб удзеле Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый.
Пра што менавіта ён гаварыў з Міхаілам Падаляком, пакуль што не паведамляецца.
Чытайце таксама:
У Кіеве афіцыйна пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей
Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх
Латушка: Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была б ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі