У Беларусь нечага прыляцелі два барты ФСБ — Матолька

Сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск амаль у адзін і той жа час прызямліліся два самалёты, якія эксплуатуе ФСБ Расіі, паведаміў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

31.05.2023 / 19:10

Спачатку ў 16:52 прызямліўся Ту-214ВПУ з рэгістрацыйным нумарам RA-64523, а літаральна праз 20 хвілін, у 17:11, туды ж прыляцеў яшчэ і Ту-214ПУ (RA-64534).

Першы з гэтых бартоў быў заўважаны ў Мінску і раней: 18 і 26 жніўня 2020 года. Тады на ім у Мінск прылятаў дырэктар ФСБ Расіі Мікалай Патрушаў. Пра другі вядома, што ён таксама выкарыстоўваецца ў інтарэсах ФСБ.

Чытайце таксама:

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі вылецеў у бок Расіі. Але на борце не ён

Nashaniva.com