«Прычына смерці — ягоны стан здароўя». Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча
Сваякам памерлага ў віцебскай калоніі палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што праверка па факце ягонай смерці скончылася.
01.06.2023 / 18:43
Мікалай Клімовіч
«Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце смерці, незалежна ад прычын смерці. Але звычайна яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асоб не выяўлена і прычына — ягоны стан здароўя. Калі зыходзіць з медыцынскай дакументацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя», — распавёў суразмовец «Радыё Рацыя».
61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч памёр у папраўчай калоніі № 3. Ён меў інваліднасць ІІ групы ў сувязі з сур’ёзным захворваннем сэрца.
Мікалай яшчэ да суда казаў журналістам, што не перажыве зняволенне. Ён там вытрымаў каля двух месяцаў.
Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 мая. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак «смешна» пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.
Чытайце таксама: