У Мінску судзяць 21-гадовага Дзмітрыя Гудзеева — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

Падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты. 

02.06.2023 / 10:02

З 25 мая ў Мінскім гарадскім судзе разглядаецца справа Дзмітрыя Гудзеева, піша «Вясна».

Хлопцу інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Працэс вядзе Наталля Бугук. У чым канкрэтна абвінавачваюць Гудзеева, праваабаронцам невядома. 

Дзмітрыю 21 год, і, мяркуючы па яго сацыяльных сетках, у мінулым маі ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. У маі хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі.

Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

Nashaniva.com