Пасля арышту Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук
Алена Анісім працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Пасля адбыцця 12 сутак адміністрацыйнага арышту яе звольнілі. Пра гэта расказалі сябры Анісім, піша «Позірк».
02.06.2023 / 11:07
Алена Анісім. Фота: Наша Ніва
Сама экс-дэпутатка і экс-старшыня ТБМ пакуль адыходзіць ад таго, што адбылося, на лецішчы і недаступная для каментароў.
Анісім затрымалі 17 мая на працоўным месцы. З таго часу пра яе нічога не было вядома. Учора праваабаронцам стала вядома, што арышт скончыўся 12 суткамі.
Алену Анісім судзілі за «дробнае хуліганства» — нібыта ў будынку РУУС Першамайскага раёна Мінска экс-дэпутатка «крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала».