Байдэн: Швецыя скора стане сябрам NATO, я абяцаю
Прэзідэнт ЗША заявіў, што Швецыя ў найбліжэйшы час стане новым сябрам NATO. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Акадэміі ВПС ЗША, паведамляе «Еўрапейская праўда».
02.06.2023 / 14:23
Джо Байдэн. Фота AP
У сваёй прамове амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што NATO становіцца мацнейшым і больш згуртаваным.
Ён дадаў, што Альянс яшчэ больш умацаваўся дзякуючы ўступленню Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі.
«NATO становіцца больш магутным і больш згуртаваным, чым за апошнія дзесяцігоддзі, і цяпер стане яшчэ мацнейшым з уступленнем у Альянс нашага новага сябра, Фінляндыі, а неўзабаве і Швецыі, які адбудзецца як мага хутчэй. Гэта адбудзецца. Я вам абяцаю», — адзначыў Байдэн.
Напярэдадні генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг паведаміў, што на гэтым тыдні ён гаварыў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і падкрэсліў важнасць дасягнення прагрэсу ў пытанні ўступлення Швецыі.
Як вядома, пратакол аб уступленні Швецыі ў NATO не ратыфікавалі толькі дзве краіны — Венгрыя і Турцыя.
Чытайце таксама:
Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO