Сэксуальнае выхаванне ў Швецыі
Першы прынцып сэксуальнай адукацыі — поўная адкрытасць адносна фактаў. Прырода і формы сэксуальнай актыўнасці абмяркоўваюцца адкрыта, без эўфемізмаў.
18.11.2009 / 16:03
Першы прынцып сэксуальнай адукацыі — поўная адкрытасць адносна фактаў. Прырода і формы сэксуальнай актыўнасці абмяркоўваюцца адкрыта, без эўфемізмаў.
Пра неабходнасць сэксуальнай асветы дзяцей у Швецыі загаварылі яшчэ пры канцы ХІХ ст. Гаворка тады ішла ў першую чаргу пра абарону дзяўчат, а галоўную небяспеку ўяўлялі хлопчыкі.
Ініцыятарамі барацьбы за сэксуальную асвету сталі лекары і палітыкі-жанчыны. Па ініцыятыве Элізы Отэсэн-Енсэн (1886--1973 г.) у 1933 г. была створана Шведская Асацыяцыя сэксуальнай адукацыі (RFSU), якая квітнее пры падтрымцы дзяржавы да гэтага часу. Першым пунктам яе праграмы было ўвядзенне курса сэксуальнага адукацыі ва ўсіх школах, пачынаючы з першага класа (для 7-гадовых дзяцей).
Шмат гадоў па гэтых пытаннях ішлі гарачыя дыскусіі. Першыя курсы такога роду ў шведскіх школах з’явіліся ў 1940-х, у 1955 г. гэты прадмет стаў абавязковым. Многім іншаземцам шведская палітыка здавалася занадта радыкальнай, але саміх шведаў больш хвалявала недасканаласць навучальных праграм, якія надаюць занадта шмат увагі анатоміі і фізіялогіі ў шкоду значна больш складаным сацыяльным і псіхалагічным сюжэтам. Таму за мінулыя 50 гадоў школьныя праграмы і падручнікі неаднаразова мяняліся.
Сёння ніякіх палітычных спрэчак па гэтых пытаннях няма. Першы прынцып сэксуальнага адукацыі — поўная адкрытасць адносна фактаў. Прырода і формы сэксуальнай актыўнасці абмяркоўваюцца адкрыта, без эўфімізмаў. Гэта тычыцца не толькі палавога акту, але і мастурбацыі. Шведскія лекары і педагогі перакананыя, што асвета дзецям не шкодзіць, а, наадварот, прыносіць карысць.
Сэксуальнасьць лічыцца ў Швецыі самастойнай каштоўнасцю, а не толькі ў сувязі са шлюбам ці нараджэннем дзяцей. Юнацкая сэксуальнасць таксама лічыцца нармальнай, настаўляць падлеткаў супраць сэксу ніхто не спрабуе, гэта палічылі б ідыятызм і незаконным замахам на кішэню падаткаплацельшчыкаў.Сэксуальны дэбют — асабістае рашэнне кожнага. Іншая справа — як пазбегнуць звязаных з гэтым непажаданых наступстваў і рызык, у тым ліку — рэпрадуктыўных і эпідэміялагічных. Адпаведную адукацыю (не прапаганда!) будуецца на аснове прынцыпаў бяспечнага і адказнага сэксу. Строга выконваецца прынцып гендэрнай роўнасці, наогул жанчын любяць і паважаюць. Яны шырока прадстаўлены ў палітыцы.
Аднаполае каханне лічыцца ў Швецыі нармальнай з’явай. Краіна змагаецца не з гомасэксуальнасцю, а з гамафобіяй, у тым ліку — у школьным асяроддзі, дзе гамафобія шчыльна звязаная з булінгам (хуліганствам, грубасцю), які шведы лічаць псіхалагічна небяспечным і маральна непрымальным.
Шведская сэксуальная статыстыка выглядае даволі паспяховай. Нараджальнасць у краіне прыстойная.
Дзіцячая смяротнасць нізкая. Непажаданых цяжарнасцяў і абортаў у Швецыі мала. Працягласці жыцця шведаў на 18 гадоў даўжэшая, чым беларусаў.З ВІЧ-інфекцыяй і захворваннямі, што перадаюцца палавым шляхам, справа таксама ідзе добра. Шведскія дабрачынныя арганізацыі нават дапамагаюць у гэтым дачыненні многім іншым краінам.