Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паказала свой найлепшы вынік за чатыры гады і ўзяла бронзу

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, заняла трэцяе месца на Мемарыяле Януша Кусачыньскага ў Хожуве, які адбыўся ў рамках серыі World Athletics Continental Tour Silver.

04.06.2023 / 20:33

Крысціна Ціманоўская

Стаметроўку беларуска прабегла за 11,20 секунды. Гэта дзявяты вынік сезона ў Еўропе і, па словах спартсменкі, найлепшы яе вынік за апошнія чатыры гады, піша «Трыбуна».

Першай прыбегла івуарыйка Мары-Джозі Та Лу (10,82).

Чытайце таксама:

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

«Мерсі, Месі». ПСЖ афіцыйна абвясціў пра сыход Леа

Nashaniva.com