Херсон затапляе — у мэтах бяспекі абясточылі мікрараён

У мікрараёне Карабел у Херсоне выключылі электразабеспячэнне ў сувязі з падтапленнем, якое ўзнікла ў выніку падрыву Кахоўскай ГЭС расейцамі.

06.06.2023 / 08:51

Затопленыя будынкі ў Херсоне. Скрыншот відэа «Суспільнага»

«Мікрараён Карабел у Херсоне абясточаны, праз некалькі гадзін таксама адключаць газазабеспячэнне ў мэтах бяспекі», — заявіў кіраўнік Херсонскай гарадской ваеннай адміністрацыі Раман Мрочка.

Херсон затоплює: з метою безпеки знеструмили мікрорайон https://t.co/uzfmZ41beV pic.twitter.com/f3AMM1UGEY

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) June 6, 2023

Больш складаная сітуацыя будзе на левым беразе Херсоншчыны, дзе знаходзяцца расійскія войскі.

Левы бераг размешчаны ніжэй.

«Зразумеўшы, што нарабілі, цяпер самі эвакуююцца. Бо перш за ўсё пацярпіць левы бераг, паколькі ён геаграфічна знаходзіцца ніжэй», — сказала спікер аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафону.

Чытайце таксама:

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com