Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос»

У матчы 1/4 фіналу яны выйграла ва ўкраінкі Эліны Світолінай 6:4, 6:4.

06.06.2023 / 15:46

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

У паўфінале Арына — другая ракетка свету — згуляе ў чацвер з чэшкай Каралінай Мухавай. У яе 43-ці рэйтынг, але ейны канёк — грунт, як на «Ралан Гарос».

У пазасталых чвэрцьфіналах згуляюць заўтра Іга Свёнтэк (першая ракетка свету, Польшча) — Коры Гаўф (ЗША) і Онс Джабір (Туніс) — Беатрыс Адад Мая (Бразілія).

Чытайце таксама:

Трылер з элементамі камедыі: Сабаленка не без цяжкасцяў прабілася ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос»

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

Nashaniva.com