Палітвязня Уладзіміра Гундара раптоўна этапавалі ў калонію

Як стала вядома «Брэсцкай вясне», 7 чэрвеня, адразу пасля апеляцыі на апошні прысуд, баранавіцкага палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію. Праз гэта жонка не паспела атрымаць спатканне з ім у турме.

09.06.2023 / 16:48

6 чэрвеня суд сказаў на запыт жонкі Гундара адносна спаткання, каб жанчына патэлефанавала 9 чэрвеня, і тады яна атрымае дазвол на спатканне.

Палітзняволены Уладзімір Гундар — фігурант «справы Аўтуховіча» — быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пасля разгляду апеляцыйнай скаргі 6 чэрвеня суд пакінуў прысуд без змен.

Чытайце таксама:

Катаванне Уладзіміра Гундара працягваецца. Яго зноў змясцілі ў карцар

Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары

Ігар і Дар’я Лосікі, Кацярына Андрэева, Эдуард Лобаў. Каго Рада БНР узнагародзіла медалём ордэна «Пагоні»

Nashaniva.com