Украінцы ўдарылі Storm Shadow па пунктах размяшчэння ў Крыме

Украінскія сілы раніцай 10 чэрвеня нанеслі ўдары па пунктах часовага размяшчэння на Арабацкай стрэлцы, вядома пра загінулую жанчыну, заявіў в. а. кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

10.06.2023 / 09:54

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Сальда

Паводле папярэдніх звестак, удары наносіліся ракетамі Storm Shadow, якія пастаўляюцца Кіеву Лонданам, напісаў ён у тэлеграм-канале.

Акрамя таго, у выніку начных абстрэлаў курортнага сяла Жалезны Порт разбураны гатэль «Пазітыў», дадаў Сальда.

Ён таксама апублікаваў наступствы абстрэлу.

Арабацкая стрэлка, вузкая і доўгая паласа зямлі з востравам Крачына, які прымыкае да яе, размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Крымскага паўвострава.

Вялікабрытанія пацвердзіла перадачу Украіне ракет Storm Shadow у сярэдзіне мая. З таго часу ўлады «ЛНР», «ДНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей не раз паведамлялі пра ўдары з выкарыстаннем такіх боепрыпасаў.

Чытайце таксама:

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Nashaniva.com