Джасцін Трудо прыбыў з неабвешчаным візітам у Кіеў
Прэм'ер-міністр Канады знаходзіцца ва Украіне разам з віцэ-прэм'ер-міністрам Хрысцяй Фрыланд, якая мае ўкраінскае паходжанне.
10.06.2023 / 13:56
Фота: Valentyn Ogirenko / Pool via AP
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо прыбыў з нечаканым візітам у Кіеў у суботу, піша «Еўрапейская праўда».
Прэм'ер знаходзіцца ва Украіне разам з віцэ-прэм'ер-міністрам Хрысцяй Фрыланд, якая мае ўкраінскае паходжанне.
Візіт Трудо не быў абвешчаны загадзя, як і большасць візітаў заходніх урадавых чыноўнікаў, зыходзячы з меркаванняў бяспекі.
У Кіеве лідар Канады пачаў візіт з удзелу ва ўскладанні вянкоў да Сцяны памяці, прысвечанай загінулым у расійска-ўкраінскай вайне.
Гэта ўжо другі візіт Трудо ва Украіну з моманту пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года. Апошні раз Трудо наведваў Украіну ў маі 2022 года.