Мінабароны Украіны пацвердзіла дэакупацыю некалькіх вёсак

Поспехі на бахмуцкім кірунку, дзе цяпер ідзе контрнаступ, пацвердзіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

11.06.2023 / 23:08

Фота: Мінабароны Украіны

«На бахмуцкім напрамку нашы войскі працягваюць штурмавыя дзеянні. Ёсць поспех у раёне Бярозаўскага вадасховішча. Прасунуліся наперад на 250 м.

На поўдні ёсць прасоўванне па двух напрамках ад 300 да 1500 метраў.

Дэакупаваныя населеныя пункты Благадатнае і Макараўка», — напісала Маляр у сваім тэлеграм-канале.

Чытайце больш:

Украінцы пад Запарожжам у двух месцах прарвалі першую лінію абароны расіян

Nashaniva.com