Летняя салата з сырам бурата
Калі вы ніколі не каштавалі бураты, уявіце мацарэлу з мяккай сметанковай начынкай. Гэты сыр ідэальна спалучаецца з салодкімі, сакавітымі памідорамі, і разам яны ствараюць ідэальную свежую салату, ад якой можна атрымліваць асалоду на працягу ўсяго летняга сезона.
18.06.2023 / 09:48
Салата з буратай і памідорамі. Фота: Andrew Bui / delish.com
Як адзначае аўтар рэцэпта, стваральнік кулінарных кніг Кэйсі Эльзас, сакрэтны складнік гэтай салаты — час.
Пакіньце памідоры і зялёную цыбулю пастаяць паўгадзіны, каб таматы пусцілі сок і змякчылі цыбулю. За гэты час бурата якраз нагрэцца да пакаёвай тэмпературы, што дазволіць раскрыцца яе багатаму смаку.
Вам спатрэбіцца:
- 4 вялікія салодкія памідоры, нарэзаныя колцамі,
- 1 зялёная цыбуля, дробна нарэзаная,
- марская соль,
- свежамолаты чорны перац,
- 2 ст. л. аліўкавага алею,
- 2 ст. л. чырвонага віннага воцату,
- 2 шарыкі бураты, асушаныя, пакаёвай тэмпературы,
- нарэзаны свежы базілік,
- хрумсткі хлеб для падачы.
Як гатаваць:
- Змяшайце памідоры і цыбулю; запраўце 1 чайнай лыжкай солі і 1 чайнай лыжкай перцу. Апырскайце алеем і воцатам. Дайце пастаяць, пакуль памідоры не пусцяць вадкасць, а цыбуля-шалот не стане мяккай, каля 30 хвілін.
- Спачатку выкладзіце таматы з цыбуляй пластамі на вялікую талерку, а потым бурату ў цэнтр памідораў і раскрыйце рукамі. Пасыпце базілікам, зялёнай цыбуляй, соллю і перцам. Падавайце з хлебам.
Больш рэцэптаў:
Салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага
Грыль — гэта не толькі абвугленыя каўбаскі. Падборка небанальных рэцэптаў