Банк Revolut зрабіў больш строгімі патрабаванні да дакументаў беларусаў і расіян, якія жывуць у Еўропе

Банк Revolut, зарэгістраваны ў Літве, пачаў абмяжоўваць аперацыі па рахунках і картах беларусаў і расіян, калі тыя своечасова не пацвердзілі сваё права на пражыванне ў ЕС, піша «Медуза» са спасылкаю на Forbes. 

13.06.2023 / 10:23

Чацвёра суразмоўцаў выдання Forbes, якія жывуць у Францыі і Латвіі, пацвердзілі, што сутыкнуліся з абмежаваннямі.

Прадстаўнік Revolut Пэдзі Кроўлі паведаміў выданню, што банк зрабіў больш строгімі фармальныя патрабаванні да грамадзян Беларусі і Расіі праз абмежаванні, уведзеныя ЕС у дачыненні да выхадцаў з гэтых краін.

Паводле яго слоў, кліенты з Беларусі і РФ павінны паказаць працягнуты дазвол на жыхарства або працоўную візу, якія дазваляюць ім заставацца ў ЕС больш за 180 дзён. Абмежаванні датычаць менавіта расіян і беларусаў і дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі прысутнасці банка, адзначыў Кроўлі.

Як адзначае Forbes, банк Revolut — гэта адзін з нямногіх банкаў, гатовых адкрыць рахунак у еўра па пашпарце Беларусі ці Расіі і доўгатэрміновай візе тыпу D тэрмінам ад 180 дзён.

Чытайце таксама:

З'явіўся сэрвіс для разблакавання банкаўскіх картак

«Беларусбанк» запусціў плацяжы на нумар мабільнага тэлефона

Крэдыты на жыллё сталі таннейшымі. Вось што цяпер прапануюць

Nashaniva.com