Беларускага мастака-графіціста падазраюць у размалёўцы вагонаў метро ў В'етнаме
Стала вядома, што беларускага мастака-графіціста падазраюць у тым, што ён размаляваў вагоны метро ў в'етнамскім горадзе Хашымін, піша мясцовая прэса.
13.06.2023 / 16:01
Фота: VnExpress / Ha Giang
Адзначаецца, што да размалёўкі цягніка можа быць датычны 30-гадовы беларускі мастак па імені Сяргей Ільеўскі. Таксама ў ліку падазраваных яшчэ адзін іншаземец, асоба якога пакуль не ўстаноўлена.
Да падобнай высновы супрацоўнікі в'етнамскай паліцыі прыйшлі пасля агляду на месцы, а таксама правядзення аналізу здымкаў з камер відэаназірання.
Паводле інфармацыі медыя, беларус ёсць мастаком-графіцістам. Ён ужо тройчы прыязджаў у В'етнам.
Удакладняецца, што малюнкі на адным з вагонаў выявіў работнік дэпо, дзе на тэрыторыі 20 гектараў знаходзіцца 17 цягнікоў метро, 30 красавіка 2023 года.
Раней Сяргей Ільеўскі адзначаўся роспісам вагонаў метро ў азербайджанскім Баку, у 2016 годзе яго за гэта затрымлівалі. Гэтым разам, як паведамляецца, ён 3 чэрвеня паспеў з'ехаць з В'етнама ў Сінгапур.
Чытайце таксама:
На Зыбіцкай адкрылі новую арт-прастору — там можна пакаштаваць фірмовую берлінскую страву
Брытанская пара патраціла $250 000, каб прыбраць з дома мурал Бэнксі
У Ляхавічах праявілі крэатыў у афармленні аўтобусных прыпынкаў