Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі тысячагадовы грабеньчык
Цяпер на месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, праводзяцца археалагічныя раскопкі. І не дарэмна — падчас іх робяцца цікавыя знаходкі, паведамляецца на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск».
13.06.2023 / 21:13
Сёння ў старым Менску знайшлі грабеньчык, якому 1000 гадоў. Ён зроблены з косці недзе ў тыя часы, калі ў нашай гісторыі дзейнічаў славуты князь Усяслаў Чарадзей. А мяркуючы па памеры, гэтым грабеньчыкам расчэсвалі бараду ці вусы.
Раскопкі ідуць кожны дзень, нават у суботу, археолагі запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных, алгарытм па наступнай спасылцы.
Чытайце таксама:
Гарадзішча, на якім пачынаўся Мінск, абвясцілі пешаходнай зонай
На месцы мінскага замчышча знайшлі вытанчаную кафлю
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА