Правую руку Кадырава паранілі ва Украіне 

Правая рука Кадырава Адам Дэлімханаў «быў паранены, але жывы», пра гэта заявілі ў Дзярждуме РФ. Раней украінскія тэлеграм-каналы паведамілі пра гібель Дэлімханава.

14.06.2023 / 11:59

З паведамленняў расійскіх тэлеграм-каналаў, што спасылаюцца на прэс-службу Дзярждумы, незразумела, пры якіх абставінах быў паранены Дэлімханаў і дзе гэта адбылося.

Раней украінскія тэлеграм-каналы напісалі, што паплечнік Кадырава быў забіты ўкраінскімі ССА (Сілы спецыяльных аперацый) у Прыморску Запарожскай вобласці, а таксама што там трапіў пад абстрэл цэлы картэж кадыраўцаў.

Рамзан Кадыраў звярнуўся да ўкраінскай разведкі і паабяцаў вялікія грошы за інфармацыю пра Дэлімханава

Вось што ён напісаў у сваім тэлеграм-канале:

«Я сам не магу ніяк выйсці на Адама Дэлімханава. На сувязь ён не выходзіць. Прашу ўкраінскую разведку падзяліцца інфармацыяй пра тое, па якім канкрэтна месцы і па якіх пазіцыях быў нанесены ўдар, каб усё ж такі я змог знайсці майго дарагога БРАТА. Узнагароджанне абяцаю шчодрае і вельмі прашу дапамагчы».

Раней Кадыраў заяўляў, што плаціў украінскім спецслужбам, каб вярнуць з Чэхіі свайго каня. Пасля таго як падняўся розгалас, кіраўнік Чачні стаў гэты факт адмаўляць.

Nashaniva.com