Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з Падаляком
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі, які цяпер знаходзіцца з візітам у Кіеве, сустрэўся там з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком.
14.06.2023 / 18:42
«Удзячны Міхаілу Падаляку за плённую сустрэчу. Падтрымка Украінай Святланы Ціханоўскай і сілаў дэмакратычнага пераходу Беларусі мае вырашальнае значэнне для нашых намаганняў па аднаўленні свабоды і барацьбе з незаконным умяшальніцтвам Расіі, якое падрывае незалежнасць Беларусі», — напісаў у твітары Кавалеўскі па выніках сустрэчы.
Чытайце таксама:
Украінскі палітык Сяргей Прытула выставіў патрабаванне да Ціханоўскай