У Мінску могуць з'явіцца вуліцы Лангбарда, Хруцкага, Навуменкі

Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых частак Мінска прапануе прысвоіць назвы некаторым вуліц, як пішуць «Мінск-Навіны».

15.06.2023 / 15:01

У шматфункцыянальным комплексе «Паўночны бераг»:

— вуліца архітэктара Іосіфа Лангбарда (ён спраектаваў Дом урада, Дом афіцэраў, Оперны тэатр, Акадэмію навук) — праектаванай вуліцы №2;

— вуліца акадэміка Аляксандра Воінава — праектаванай вуліцы №4;

— вуліца мастака Паўла Масленікава — праектаванай вуліцы №6;

— вуліца прэзідэнта Акадэміі навук Мікалая Барысевіча — праектаванай вуліцы №9.

На тэрыторыі мікрараёна Паўночны прапануюцца наступныя назвы:

— завулак пісьменніка Івана Навуменкі — праезду №1;

— завулак мастака Івана Хруцкага — праезду №2;

— завулак дырыжора Генадзя Цітовіча — праезду №3.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама разглядае водгукі жыхароў горада па прапанаваных назвах на працягу двух тыдняў пасля апублікавання.

Nashaniva.com