Сям'я веганаў папрасіла суседзяў зачыняць вокны, калі тыя гатуюць мяса

У каментарах многія людзі былі ў лютасці з-за просьбы сям'і да суседзяў зачыняць вокны падчас гатавання мяса.

16.06.2023 / 07:06

Пратэст веганаў у Лондане. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

У Аўстраліі прызналі, што сям'я веганаў мае права, пасля таго, як яна адправіла сваім суседзям ліст з просьбай зачыняць вокны падчас гатавання мяса.

Спрэчка між суседзямі пачалася ў горадзе Перт (Аўстралія), калі жыхар Бернс-Біч заявіў, што пах мяса, які даносіцца з дома ягонага суседа, прыводзіць да «ванітаў, а таксама засмучае» яго сям'ю, якая есць расліны, піша УНІАН.

Рукапісны ліст, які быў адпраўлены на акаўнт Hey Perth у фэйсбуку, утрымліваў папярэджанні «калі ласка, пастаўцеся сур'ёзна» і «важнае паведамленне».

У пісьме гаварылася: «Добры дзень, сусед, не маглі бы вы зачыняць бакавое акно, калі гатуеце, калі ласка? Мая сям'я — веганы (мы ямо толькі раслінную ежу), і пах мяса, якое вы гатуеце, прымушае нас адчуваць сябе дрэнна і перажываць».

«Мы будзем удзячныя за ваша разуменне», — напісалі ў лісце «Сара, Уэйн і дзеці».

5 мая папулярны акаўнт Hey Perth у фэйсбуку падпісаў пост: «Даслала нам Кайлі з Бернс-Біч».

У каментарах многія людзі былі ў лютасці з-за просьбы веганскай сям'і.

Некаторыя людзі жартавалі, што калі б яны атрымалі падобны ліст, то ў адплату зладзілі б барбекю па суседстве. «Госпадзе, куды коціцца свет, калі ты не можаш прыгатаваць стэйк на ўласнай кухні», — сказаў адзін чалавек.

«Яны павінны зладзіць вулічную вечарыну і напіцца на лужку перад домам», — прапанаваў іншы чалавек.

Таксама некаторыя сцвярджалі, што ніхто не «клапоціцца» пра тое, што людзі гатуюць у сябе дома, і што сям'я веганаў не павінна «навязваць [свае] погляды на ежу» суседзям.

Тым часам частка людзей падзялілася ўласнымі прапановамі аб тым, як сям'я «драпежнікаў» павінна рэагаваць на сваіх суседзяў, якія любяць гародніну.

Чытайце таксама:

«Усе прыходзілі на пах і частаваліся». Што адбываецца з веганскімі крамамі і кафэ ў Мінску

Французскія мяснікі просяць ва ўрада абароны ад веганаў

Nashaniva.com