На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы. Пачым прадаюць?
На мінскіх рынках пачалі з'яўляцца лясныя ягады і грыбы.
16.06.2023 / 10:53
Фота: інстаграм Камароўскага рынку
На Камароўскім рынку кубак чарніц прадаюць за 15 рублёў.
Пакуль ураджай ягад у лесе невялікі, бо доўга не было дажджоў.
Лісічкі — па 10 рублёў за кубак.
Маліны з Брэста можна купіць за 20 рублёў за ўпакоўку.
Фота: інстаграм Камароўскага рынку