Байдэн падтрымаў спрошчанае ўступленне Украіны ў НАТА пасля заканчэння вайны — СМІ

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымлівае прапанову генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга аб тым, што Украіне не трэба будзе выконваць традыцыйны «план дзеянняў па членстве» (ПДЧ) для ўступлення ў Альянс. Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з ходам гэтых абмеркаванняў.

16.06.2023 / 15:57

Выданне адзначае, што Байдэн, як і канцлер Германіі Олаф Шольц, былі першапачаткова сярод тых, хто не хацеў выходзіць за рамкі абавязанняў, узятых на саміце НАТА ў Бухарэсце ў 2008 годзе, адносна таго, што Украіна аднойчы стане членам Альянсу.

Але, паводле звестак суразмоўцаў выдання, у аўторак падчас сустрэчы Байдэна і Столтэнберга ў Белым доме генеральны сакратар НАТА прапанаваў прызнаць, што Украіна дасягнула прагрэсу на шляху да сяброўства ў Альянсе, і таму няма неабходнасці ў паэтапным ажыццяўленні ПДЧ, праз якое прайшлі перад уступленнем у блок усе ўсходнееўрапейскія краіны.

Рэалізацыя ПДЧ вызначае канкрэтныя крытэрыі і рэформы і можа расцягнуцца на гады і нават дзесяцігоддзі. Байдэн жа шукае кампраміснага рашэння, якое задаволіць і Украіну, і ўсіх членаў Альянсу.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы арміі ЗША заявіў пра першыя поспехі ўкраінскага контрнаступлення

На саміце НАТА ў Вільні Украіне могуць даць гарантыі «сярэднія паміж тымі, што атрымлівалі Фінляндыя і Ізраіль» — прэзідэнт Чэхіі

Сенат ЗША заблакаваў продаж «Хаймарсаў» для Венгрыі за супрацьдзенне ўступленню Швецыі ў НАТА

Nashaniva.com