Беларусбанк у рамках змагання з махлярствам увёў новыя ліміты
Беларусбанк з 17 ліпеня вырашыў павялічыць пералік аперацый, па якіх ёсць ліміты, паведамляецца на сайце банка.
16.06.2023 / 19:15
Фота ілюстрацыйнае
Як і раней, па картках «Аксаміт» ліміт будзе 400 рублёў у суткі, а па іншых дэбетавых картах — 3 тысячы рублёў у суткі. Гэтыя абмежаванні цяпер не дзейнічаюць пры пераводах з карты на карту, а з 17 ліпеня ліміты распаўсюдзяцца і на гэтыя аперацыі.
«Абмежаванні накіраваныя на абарону кліентаў і мінімізацыю выпадкаў крадзяжу ашуканцамі грашовых сродкаў з рахункаў шляхам атрымання ад уладальнікаў картак інфармацыі для ўваходу ў дыстанцыйныя сэрвісы», — гаворыцца ў паведамленні банка.
У пачатку гэтага года Беларусбанк паведамляў пра ўвядзенне лімітаў, напрыклад, на атрыманне наяўных па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»). Мінімальная аднаразовая сума была абмежаваная дзесяццю рублямі, а максімальная — сотняй.
Чытайце таксама: