На сцяне памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне з'явіліся партрэты беларусаў

Каля Міхайлаўскага сабора ў Кіеве знаходзіцца сцяна памяці пра загінулых у расійска-ўкраінскай вайне. Сёння на ёй з'явіліся партрэты загінулых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў у інстаграме баец-каліновец Аляксандр Клачко («Кусь»).

16.06.2023 / 23:25

«Вельмі прыемна і нечакана было бачыць школьнікаў (8-ы, 9-ы, 10-ы класы) адной з кіеўскіх школ, якія разам са сваім завучам сталі аднымі з суарганізатараў і самымі галоўнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства», — напісаў Аляксандр.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Александр Клочко (@klasby84)

Праз паветраную трывогу мерапрыемства, праўда, было перанесена на больш позні час і скарочана, але «было вельмі цікавым і каштоўным як непасрэдна ўшанаваннем памяці загінулых беларусаў, так і размовай з юнымі грамадзянамі Украіны, якія ведаюць і цікавяцца беларускімі добраахвотнікамі і матывамі нашай барацьбы».

Чытайце таксама:

«Ён быў маім каханнем на ўсё жыццё». Вялікае інтэрв’ю з удавой байца Васіля Парфянкова

Ціханоўская ўручыла ўзнагароды сваякам беларускіх ваяроў, што загінулі ва Украіне

Каліновец расказаў, чаму дэмабілізаваўся пасля гібелі «Волата» і што было пасля

Nashaniva.com