Зборная Бразіліі па футболе ўпершыню згуляла ў чорнай форме. Чаму?
Бразільцы правялі таварыскі матч супраць каманды Гвінеі ў форме нетыповага для сябе колеру. Звычайна пяціразовыя чэмпіёны свету гуляюць у жоўтым ці сінім.
18.06.2023 / 13:06
Такую акцыі правялі ў рамках барацьбы з расізмам, а таксама каб падтрымаць гульца зборнай і мадрыдскага «Рэала» Вінісіуса. У мінулым сезоне ён стаў ахвярай расісцкіх абраз, пра гэта піша «Трыбуна».
Гульня скончылася перамогай Бразіліі з лікам 4:1.