Велізарная яма ўтварылася проста на дарозе ў Баранавічах

У Паўднёвым мікрараёне на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Камуністычнай на дарозе праваліўся асфальт. Фота з месца надзвычайнага здарэння сталі выкладаць у сацыяльных сетках гараджане. Напярэдадні ў горадзе прайшоў моцны лівень і, магчыма, падмыў каналізацыю, пра гэта піша bar24.by.

19.06.2023 / 12:44

Усе фота: сацыяльныя сеткі

На месцы аварыі працуе аварыйная служба водаканала і «Баранавічырамбуда». Транспарт паехаў у аб'езд. 

Nashaniva.com