Прэзідэнтка Еўракамісіі прапанавала выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра
Еўракамісія прапануе выдзеліць Украіне 50 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі ў выглядзе грантаў і крэдытаў. Пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе «Еўрапейская праўда».
20.06.2023 / 15:08
Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP Photo
Фінансавая дапамога разлічана на найбліжэйшыя чатыры гады.
«Гэты фінансавы рэзерв дазволіць нам скарэктаваць нашу фінансавую падтрымку ў адпаведнасці з развіццём сітуацыі на месцах», — сказала яна.
Па словах фон дэр Ляен, гэтая дапамога забяспечыць перспектыву і прадказальнасць для ўрада ў Кіеве, а таксама «будзе стымуляваць іншых донараў актывізавацца».
Па даных агенцтва Bloomberg, прапанаваны пакет накіраваны на аб'яднанне дапамогі, якая выкарыстоўваецца для выплаты заработнай платы, пенсій і некаторых дзяржаўных паслуг, з выдаткамі, звязанымі з аднаўленнем асноўнай інфраструктуры.
Чытайце таксама:
Байдэн выступіў супраць спрашчэння патрабаванняў для ўступлення Украіны ў НАТА
Модзі заявіў, што Індыя не нейтральная ў пытанні канфлікту Масквы і Кіева