Райфайзенбанк абмяжуе пераводы ў еўра ў Беларусь

Райфайзенбанк, расійская «дачка» RBI, абмяжоўвае перавод выходных плацяжоў у еўра на рахункі ў іншыя расійскія банкі і крэдытныя арганізацыі з краін, якія не ўваходзяць у спіс «недружалюбных». Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні банка.

21.06.2023 / 15:49

Банк удакладняе, што з 3 ліпеня выходны плацеж у еўра ў іншы банк не атрымаецца правесці, калі банк атрымальніка знаходзіцца ў Расіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Іарданіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане.

Абмежаванні датычаць фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб. Выключэнне — пераводы ў еўра паміж сваімі рахункамі або паміж кліентамі Райфайзенбанка ў Расіі.

У іншых выпадках банк раіць змяніць валюту выходнага пераводу ці скарыстацца іншым спосабам плацяжоў.

Чытайце таксама:

Беларусбанк у рамках змагання з махлярствам увёў новыя ліміты

Банк Revolut зрабіў больш строгімі патрабаванні да дакументаў беларусаў і расіян, якія жывуць у Еўропе

Яшчэ адзін банк пераходзіць пры разліку па картах Mastercard на юані

Nashaniva.com