У Шаркаўшчыне зноў прадаюць старую панскую сядзібу

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на найбліжэйшыя два месяцы выставіў на аўкцыёны каля 170 лотаў. Сярод іх пяць гісторыка-культурных аб'ектаў. Адзін з такіх лотаў — былая сядзіба Федаровічаў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, якую прапануюць купіць за 25,9 тысячы рублёў, піша БелТА.

21.06.2023 / 15:58

Дом пабудавалі яшчэ ў пачатку XX стагоддзя. Да 2012-га будынак выкарыстоўвалі пад тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. Наступныя пяць гадоў ён стаяў пусты, а ў 2017-м упершыню аказаўся на аўкцыёне.

У 2019-м годзе сядзібу набыла жыхарка Наваполацка, але давесці яе да ладу ў жанчыны не атрымалася. Урэшце будынак вярнулі ў дзяржаўную ўласнасць і цяпер прадаюць за паўцаны.

Чытайце таксама:

У Бярэзінскім раёне зноў прадаюць сядзібу Патоцкіх, зніжка — 80%

У палацы першага беларускага арнітолага будзе музей. З пастаўскай рэзідэнцыі Тызенгаўзаў нарэшце з'едзе бальніца

Дошкі вырвалі, накідалі смецця, крыжа няма. Драўляная капліца на могілках у Крычаве зноў пад пагрозай

Nashaniva.com