Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас
Вы можаце дадаць перацёртыя ягады проста ў цеста або выкарыстоўваць іх у якасці дадатку — у любым разе выйдзе смачна.
24.06.2023 / 07:00
Каб выйшлі лянівыя варэнікі, цеста скачваюць палачкамі, а пасля наразаюць. Фота: Наша Ніва
Вам спатрэбіцца:
- 1 яйка,
- 300 г тварагу або колькі маеце пад рукой,
- 2 шклянкі мукі,
- 3 ст. лыжкі цукру,
- 2 ст. лыжкі масла,
- ягады: клубніцы, маліны або вішні,
- соль — да смаку.
Як гатаваць:
- Разатрыце тварог з цукрам, яйкам, соллю (калі дадасце сюды яшчэ і перацёртыя ягады — варэнікі атрымаюцца каляровыя).
- Паступова падсыпайце муку. Цеста павінна атрымацца даволі крутое.
- Сфармуйце каўбаскі таўшчынёй каля 2 см і нарэжце іх на кавалачкі.
- Пастаўце кіпяціцца ваду, дадайце соль. Каб варэнікі не склеіліся, можна таксама дадаць некалькі кропель алею. Варыце варэнікі 2-3 хвіліны.
- Перакладзіце гатовыя варэнікі ў міску і дадайце масла, каб яны зноў-такі не склеіліся.
- Падавайце або са смятанай, або з ягадамі (калі не ўмешвалі іх у цеста, можаце падаць у якасці дадатку), упрыгожце свежымі ягадамі.
Чытайце яшчэ:
Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны
Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным
У Мінску з'явіліся першыя кавуны. Дзе танней: на рынку ці ў краме? І як правільна выбраць