У гістарычным цэнтры Парыжа пасля выбуху газу абрынуўся дом
Выбух газу прывёў да пажару ў некалькіх будынках у Лацінскім квартале ў цэнтры Парыжа, паведамілі афіцыйныя асобы і сведкі. Некалькі чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, піша Бі-бі-сі.
21.06.2023 / 19:51
Фота: Christophe Ena / AP Photo
Фасад аднаго дома абрынуўся з боку вуліцы, некалькі дамоў загарэлася.
Міністр унутраных спраў Жэральд Дарманін заявіў, што выбух бытавога газу адбыўся на вуліцы Сен-Жак у Пятай акрузе — гэта недалёка ад Люксембургскага саду і Сарбоны.
Паводле звестак паліцыі, пацярпелі 16 чалавек, сямёра знаходзяцца ў крытычным стане.
Тэлеканал BFM TV паказаў, як пажарныя службы спрабуюць збіць полымя, а парыжане размясцілі ў твітары выявы вялізнага слупа дыму, які быў бачны ў большай частцы горада.
Журналіст Аліўе Гальзі распавёў BFM TV, што бачыў, як фасад суседняга будынка «цалкам паваліўся». Паліцыя заклікала людзей пазбягаць гэтага раёна.
Чытайце таксама:
У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў
У Пінскім раёне сутыкнуліся прыгарадны і міжнародны аўтобусы. Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка