Тысячам беларусаў у Польшчы давядзецца легалізавацца паўторна — у іх усяго месяц
Спецыяльныя палажэнні польскага заканадаўства, якія дзейнічалі ў перыяд пандэміі, аўтаматычна прадаўжалі тэрмін дзеяння шэрагу нацыянальных дакументаў, у тым ліку тых, што даюць замежнікам права на знаходжанне — дазволаў на жыхарства і віз.
22.06.2023 / 16:10
«У замежнікаў, у тым ліку ў грамадзян Беларусі, [з пачатку ліпеня] будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць сваё знаходжанне, калі яны знаходзіліся на падставе прадоўжаных дакументаў», — патлумачыла на брыфінгу 22 чэрвеня дырэктарка дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская, як піша «Позірк».
Для грамадзян Беларусі застаюцца актуальнымі два спосабы легалізацыі ў краіне: атрыманне ДНЖ і хадайніцтва аб міжнароднай абароне.
Атрымаць на тэрыторыі Польшчы нацыянальную візу па гуманітарных падставах немагчыма з пачатку красавіка.
Чытайце таксама:
З 1 ліпеня Польшча адмяняе стан эпідэмічнай пагрозы, гэта мае значэнне для многіх беларусаў