«Штадлер» пакідае беларускі рынак — міністр транспарту Літвы
Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс паведаміў, што швейцарскі канцэрн «Штадлер» вырабіць для кампаніі LTG Cargo 15 акумулятарных электрацягнікоў на суму больш чым у 200 мільёнаў еўра. Пры гэтым, паводле яго, ніводная дэталь не будзе вырабляцца на заводзе ў беларускім Фаніпалі і ўвогуле прадпрыемства пакідае Беларусь, як паведамляе LRT.
22.06.2023 / 19:02
Фота ілюстрацыйнае
«Наколькі я ведаю з агульнай інфармацыі, вытворчасць там спынілася, кампанія пайшла адтуль або знаходзіцца ў працэсе адыходу», — сказаў літоўскі чыноўнік.
Сам швейцарскі вытворца пра свой адыход з беларускага рынку пакуль афіцыйна не паведамляў.
Беларускі філіял швейцарскага канцэрна (ААТ «Штадлер Мінск») быў адкрыты ў 2014 годзе ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна. Пастаўкі прадукцыі адсюль былі наладжаныя ў краіны Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
Чытайце таксама:
«Штадлер» не збіраецца сыходзіць з Беларусі, ківаючы на інтарэсы «насельніцтва ў цэлым»
Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак