Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў гомельскую калонію
У сакавіку Наталлі Дулінай далі 3,5 года калоніі.
23.06.2023 / 11:10
Наталля Дуліна. Фота: «Наша Ніва»
Былая выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта і палітзняволенная Наталля Дуліна ўжо знаходзіцца ў гомельскай калоніі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свабоду».
Па інфармацыі канала, Дуліна была этапаваная ў калонію 20 чэрвеня. Цяпер яе для адрас для лістоў такі: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Нагадаем, што Наталля Дуліна была арыштаваная восенню мінулага года. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і грубым парушэнні грамадскага парадку». У выніку ёй вынеслі прысуд у 3,5 года зняволення.
Апроч Дулінай за кратамі знаходзіцца яшчэ адна выкладчыца МДЛУ Наталля Жлоба. Па інфармацыі «Нашай Нівы», яе арышт адбыўся ў канцы сакавіка гэтага года.
Чытайце таксама:
З Полацкага дзяржуніверсітэта звольнілі не менш за cем супрацоўнікаў
Чаму лукашысты так любяць публічныя прыніжэнні і як гэта змяняе нас