Чым цяпер заняты Віктар Лукашэнка?

Учора апоўначы «Мотолько Помогі» паведаміў, што бізнэсджэт, які выкарыстоўвае сям’я Лукашэнкаў, у 00:01 вылецеў з Мінска. Хто на ім быў, невядома. Але цяпер ясна, дзе знаходзіцца старэйшы сын Лукашэнкі.

24.06.2023 / 14:16

Фота: МАК

Віктар Лукашэнка ў якасці прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў суботу ўдзельнічае ў цырымоніі ўрачыстага адкрыцця ў Глыбокім спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу».

Там ён уручыў сертыфікат на 100 тысяч рублёў на развіццё спартыўнай інфраструктуры раёна старшыні Глыбоцкага райвыканкама, піша БелТА.

Віктар Лукашэнка на фестывалі адзначыў, што Глыбокае можна назваць адной з жамчужын Віцебскай вобласці, і парэкамендаваў моладзі больш уважліва паставіцца да кожнага віду спорту, наведаць як мага больш пляцовак і выбраць для сябе прыдатную дысцыпліну.

Ён азнаёміўся таксама са спартовай інфраструктурай Глыбокага.

Nashaniva.com