Лукашэнка на фоне падзей у Расіі правёў дзве нарады
Нарады Лукашэнка, як паведамляецца, правёў з кіраўніцтвам сілавога блока і вайскоўцамі.
24.06.2023 / 18:28
Падрабязнасці нарад пакуль не раскрываюцца, а пра сам факт іх правядзення прэс-сакратарка Наталля Эйсмант найперш паведаміла расійскаму інфармацыйнаму агенцтву «Новості».
Нават лукашэнкаўская прэс-служба апублікавала гэтую інфармацыю са спасылкай на расійскую крыніцу.
Пасля ўжо ў каментары для БелТА Наталля Эйсмант адзначыла:
«Нарады прайшлі раніцай і пасля абеду. На іх былі запрошаныя кіраўніцтва сілавога блока і вайскоўцы».