Стала вядома, калі адкрыюць падземны пераход каля «Дана Мол»
У Мінску працягваюць будаваць падземны пешаходны пераход пад праспектам Незалежнасці, які злучыць вуліцы Каліноўскага і Кірылы Тураўскага.
25.06.2023 / 08:23
Праект змен гэтай тэрыторыі падзелены на дзве чаргі: першая — будаўніцтва перахода, а другая складаецца з комплекснага добраўпарадкавання сквера на вуліцы Каліноўскага.
Генпадрадчыкам будаўніцтва перахода выступае «Метрабуд».
— Па падземным пераходзе працы выкананы арыенціровачна на 50%, засталося прабурыць тры гарызантальныя свідравіны, пасля чаго каркас перахода будзе скончаны. З ліпеня плануем пачаць выманне грунту і пракладваць камунікацыі. На падыходах працы таксама вядуцца, маналітныя знаходзяцца ў завяршальнай стадыі, — распавёў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панеў «Мінск-Навінам».
Ён сказаў, што арыенціровачная дата ўводу аб'екта ў эксплуатацыю — верасень 2023 года.
А вось добраўпарадкаванне сквера на Каліноўскага ўжо выканана. Там заменена пакрыццё галоўнай алеі, мадэрнізавана сістэма вулічнага асвятлення, устаноўлены дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, арганізаваны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў і выязнога гандлю.
Чытайце таксама:
«Інвестар збег». Стаў вядомы лёс вялікага недабудаванага ГЗЦ у Каменнай Горцы
На Зыбіцкай адкрылі новую арт-прастору — там можна пакаштаваць фірмовую берлінскую страву
Адкрылася першая крама з сеткі, якую прэзентуюць як аналаг польскай «Жабкі»