«Было не смешна». Прадзюсар Іосіф Прыгожын пракаментаваў журналістам тое, што яго блытаюць з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным

Мяцеж, узняты вагнераўцамі, выклікаў безліч жартаў наконт іншага Прыгожына — прадзюсара Іосіфа Прыгожына.

25.06.2023 / 14:24

Інстаграм прадзюсара стаў месцам нараджэння гучнага мема і бясконцых кпін. Ці то жартам, ці то ўсур'ёз каментатары патрабавалі ад Іосіфа Прыгожына спыніць калоны і вярнуць Растоў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Иосиф Пригожин (@prigozhin_iosif)

Дасталася і яго жонцы Валерыі. 

Певица Валерия…. Сил

— настуся✨ (@netetonenastia) June 23, 2023

Справа зайшла так далёка, што расійскае агенцтва звярнулася да прадзюсара па каментарый з гэтай нагоды. Іосіф Прыгожын сказаў «РИА Новости», што мемы з ім дапамагаюць людзям справіцца са стрэсам, але ўчора яму было не смешна ад такіх жартаў. 

Чытайце таксама:

Ніколі не думаў, што вывучаць геаграфію Расіі будзе так завабна». Найлепшыя твіты тыдня

«Яны прайгралі «Кварталу 95», б*». З'явілася аўдыя, дзе Іосіф Прыгожын і расійскі мільярдэр рэзка крытыкуюць улады

Кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі — яго прэс-служба

Nashaniva.com