Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі так і не прыляцеў у Беларусь. ДзяржСМІ прыбралі ўсе анонсы

Пазаўчора прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што 25-26 чэрвеня ў Мінску з афіцыйным візітам будзе знаходзіцца кіраўнік Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея — Тэадора Абіянг Нгема Мбасога. Але ў Беларусі Абіянг так і не з'явіўся.

26.06.2023 / 10:44

Тэадора Абіянг Нгема. Фота: Shigeru Nagahara — Pool / Getty Images

Прапагандысты ў гэтай сітуацыі не прыдумалі нічога лепшага, чым зрабіць выгляд, што «мы нічога не казалі»: некаторыя цалкам выдалілі навіны пра візіт, іншыя ж з анонсаў прыбралі ўвесь тэкст і загаловак. Анонс выдалены нават з сайта Лукашэнкі, як піша Motolko.help.

І сёння Экватарыяльную Гвінею ў Мінску чакаць не варта.

МЗС Беларусі сёння афіцыйна абвясціла, што «візіт прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі ў Беларусь перанесены».

У чым прычына гэтага, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У Беларусь ляціць прэзідэнт, які кіруе сваёй краінай 44 гады

Nashaniva.com