Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал Андрэя Суздальцава

Суд Заводскага раёна Мінска 16 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкімі» больш за два дзясяткі тэлеграм— і ютуб-каналаў, старонак у сацыяльных сетках, чатаў і ботаў, як піша «Вясна».

26.06.2023 / 20:53

Сярод тых, каму прысвоілі новы статус, і тэлеграм-канал расійскага палітолага Андрэя Суздальцава, які доўгі час жыў у Беларусі і спецыялізаваўся на беларускай тэме. Ён заўсёды быў крытычна настроены да Лукашэнкі, у той жа час яго падазраюць у сувязях з расійскімі ўладамі і спецслужбамі.

Акрамя таго, у гэты ж дзень прызнаныя «экстрэмісцкімі» на тэрыторыі Беларусі сацыяльныя сеткі «Рускага добраахвотніцкага корпуса» і легіёна «Свабода Расіі».

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:

Nashaniva.com