«Справа НАТА — не дазволіць сябе запалохаць». Енс Столтэнберг выказаўся пра магчымую перадыслакацыю ПВК «Вагнер» у Беларусь

НАТА ў выпадку неабходнасці гатовая адрэагаваць на магчымае перабазаванне ПВК «Вагнер» у Беларусь, аднак цяпер Альянс не мае пацвярджэнняў гэтаму, як заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

26.06.2023 / 21:10

Енс Столтэнберг у Вільні. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

«Пакуль рана дакладна казаць, падзеі хутка развіваюцца. Мы, вядома, вельмі пільна сочым, і мы гатовыя хутка рэагаваць, калі ўзнікне такая патрэба.

З іншага боку, трэба разумець, што гэта [мяцеж «Вагнера»] унутраная справа Расіі, тады як НАТА канцэнтруецца на падтрымцы Украіны. Гэта не задача НАТА ўмешвацца ў гэтую справу», — сказаў Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Вільні.

«Справа НАТА — не дазволіць сябе запалохаць», — дадаў ён.

Чытайце таксама: 

Расійскія медыя заявілі, што ў Беларусі пачалі будаваць лагеры для размяшчэння «вагнераўцаў». Але «Беларускі Гаюн» не пацвярджае

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Прыгожын усплыў з новым аўдыяпаведамленнем. Згадаў і Лукашэнку

Ці прыляцеў Яўген Прыгожын у Беларусь? У кожным разе не сваім самалётам

Nashaniva.com