Міністр Хрэнін прыйшоў на сустрэчу з Лукашэнкам з ядзернай бомбай
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны. Перад дакладам Віктар Хрэнін паднёс яму «незвычайны сувенір», як піша БелТА.
27.06.2023 / 15:02
Віктар Хрэнін. Фота: БелТА
«Дазвольце мне выканаць адну місію …» — пачаў міністр.
«Бомбу прывёз?!» — здзівіўся Лукашэнка.
«Так дакладна. Дазвольце вам уручыць сімвалічна — першая ядзерная бомба, якая была вынайдзеная ў 1949 годзе ў Савецкім Саюзе», — сказаў Віктар Хрэнін.
«Дык гэта старая. Сучасная па-іншаму глядзіцца», — адзначыў Лукашэнка.
«Каб сімвалічна было, што гэта ў нас усё знаходзіцца. Гэта копія самай першай ядзернай бомбы, якая была вынайдзеная ў Савецкім Саюзе», — дадаў міністр.
«Хай нашы ворагі не думаюць, што мы тут сімвалізмам займаемся або ўжо вельмі радуемся з нагоды ядзернай зброі. Гэта проста сімвалічна», — заўважыў Лукашэнка.
Як толькі з'явіцца фота бомбы, мы абавязкова яго апублікуем.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць
Лукашэнка заявіў, што полк Каліноўскага збіраўся ісці на Беларусь